Яраслаў Кірвель: У варшаўскай Акадэміі Мастацтваў можна будзе пабачыць нашыя пленэрныя працы



У Варшаве адбудзецца выстава жывапісу першакурснікаў Акадэміі Мастацтваў. Працы, што будуць прадстаўленыя на падзеі, навучэнцы стваралі пад адкрытым небам на цягам двух тыдняў.

Працягвае студэнт Акадэміі, работы якога таксама будуць прэзентаваныя, Яраслаў Кірвель:

Гэта штогадовая выстава, якая адбываецца там, дзе выстаўляюцца студэнты другога курсу, дзе яны выстаўляюць працы, якія намалявалі падчас пленэру напрыканцы першага курсу. Пленер адбываўся ў Длужаве, гэта такая вёска, пятнаццаць кіламетраў ад Мінска-Мазавецкага, недзе 70 кіламетраў ад Варшавы. І мы там два тыдні знаходзіліся, малявалі. Як мінімум мы павінны былі намаляваць дзве вялікія карціны. Я намаляваў крыху болей. Тое, што ты намаляваў, будзе выстаўляцца на двух паверхах Акадэміі Мастацтваў у калідорах.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве ў пятніцу, 27 кастрычніка.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя