Яраслаў Кірвель: Я не мог адмовіць прафесару



У Варшаве 22-га лістапада адкрыецца выстава “Kirvelizm” маладога беларускага мастака Яраслава Кірвеля.

Падзея адбудзецца ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў, дзе і навучаецца студэнт.

Працягвае Яраслаў Кірвель:

– Ідэя выставы ўзнікла праз тое, што трэба было на першым спатканні з прафесарам паказаць свае жывапісныя працы і працы графічныя. Паглядзеўшы на іх, ён у мяне спытаў, ці іх у мяне шмат. А па-другое, ён запытаўся, ці выстаўляў я дзесьці ўвогуле. Я сказаў, што не. Як ён сказаў, цытуючы з польскай мовы пераклад, “Спадар мае вольную руку, то давай зробім табе тут выставу на цэлым калідоры. Атрымалася так, што прафесар сам прапанаваў, і ў мяне не было іншага выйсця, я не мог адмовіць прафесару.

На выставе будуць прадстаўленыя партрэты вядомых і не толькі беларусаў, гарадскія пейзажы, а таксама малюнкі з канцэртаў і івэнтаў.

На вернісажы выступіць Алесь Дзянісаў (лідар гурта DZIECIUKI).

Падзея адбудзецца па адрасе: ul. Krakowskie Przedmieście, 5. Пачатак у 16:00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя