Ясюкі – вёсачка над возерам



“Ясюкі – вёсачка над возерам” – у будынку дзіцячай бібліятэкі імя Уладзіміра Дубоўкі ў Паставах адбылася прэзентацыя кнігі пра адну са знікаючых вёсак. На ёй прысутнічалі мясцовыя краязнаўцы, грамадскія актывісты і творчая інтэлігенцыя горада.

jasjuki-3

Больш за 40 кніг пра гісторыю і культуру сваёй малой радзімы ўжо выдалі пастаўскія краязнаўцы. На гэты раз аўтарам кнігі стала сябра ГА “Таварыства беларускай мовы”, настаўніца Аліна Латыш. Дапамагалі ёй у стварэнні кнігі яе родная сястра і пляменніца.

– Такія вымершыя вёскі я бачыла на Магілёўшчыне ўжо ў пачатку 80-х гадоў, калі была студэнткай БДУ. Нам тады было дзіўна, тут у вёсках людзі былі, а там ужо цэлая вёска пустая. Гэта было дзіка і незразумела. А цяпер такія вёскі я бачу нават у сваёй Пастаўшчыне. Гэта страшна. Гэты працэс незваротны. Як бы не стараліся мы штосьці зрабіць, напэўна, вельмі мала што атрымаецца. Застаецца адно – захаваць памяць пра гэтыя вёскі. І пра тых працавітых, знаходлівых,  таленавітых людзей, якія калісьці жылі ў гэтай вёсцы.

Кніга “Ясюкі – вёсачка над возерам”  выдадзеная пры падтрымцы  пастаўскай выдавецкай ініцыятывы “Сумежжа”. Ужо адбыліся дзве прэзентацыі кнігі – у Паставах і ў самой вёсцы Ясюкі.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара