Яцэк Качмарскі: Мур хутка рухне!
19 снежня 2010 года песня-пераспеў Яцэка Качмарскага „Муры” прагучала па-беларуску каля Дома ўраду ў Менску і сталася неафіцыйным гімнам Плошчы.
Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу „Санаторый пад клепсідрай” „Муры” выканаў сам перакладчык Андрэй Хадановіч:
– Самае славутае, што ў свеце асацыюецца з іменем Качмарскага, усе ведаюць знакамітыя „Муры”. Далёка не ўсе ведаюць, што гэта вольны пераспеў песні L’Estaca каталонскага паэта Льюіся Льяка, напісаная ў 1968 годзе на хвалі змагання з Франка.
Анлайн-цыкл „Санаторый пад клепсідрай” арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску і уключае штотыднёвыя літаратурныя чытанні пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя