Яўген Барышнікаў спяваў для сваіх землякоў
У актавай зале Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся канцэрт Яўгена Барышнікава. Яўген нарадзіўся і вырас у Слоніме, таму сваю канцэртную праграму ён назваў “Мая Шчара”.
Слонімцы ганарацца сваім таленавітым артыстам. Яўген — пераможца фестывалю “Бардаўская Восень 2010”, лаўрэат шэрагу фестываляў аўтарскай песні. Удзельнік фестывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Менск). Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве, Маскве, Іркуцку, Варшаве, Празе. Цікавіцца актуалізацыяй традыцыйнай культуры: ладзіць майстар-класы па народных танцах, чытае лекцыі пра беларускую дударскую традыцыю. Чынны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, куратар Беларускага Дударскага Клубу.
Для сваіх землякоў Яўген Барышнікаў праспяваў некалькі песень пра родны горад над Шчарай, пра сваіх слонімцаў і пра Беларусь наогул. А таксама прачытаў некалькі вершаваных радкоў і адказаў на пытанні землякоў.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара