Яўген Барышнікаў у Беластоку



Запрашаем на канцэрт музыкі Яўгена Барышнікава ў Беластоку.

Як заўжды, вас чакаюць тэхнічная насычаная гітара і моцныя глыбокія тэксты. Прыгожа пра страшнае. Чулліва пра складанае.

Апроч таго, гэтым разам Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ не бачылі і не чулі. Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але пры гэтым без запісаных загадзя партый, усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.

Ну і наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.
16 лістапада, 19:00
Pub BEER4U
Legionowa 14, Białystok.

Яўген Барышнікаў у лістападзе ладзіць тур па Літве і Польшчы. Вось яго маршрут:

11.11 Вільня
12.11 Клайпеда
16.11 Беласток
17.11 Варшава
18.11 Кракаў
19.11 Познань

Арганізатары