Яўген Дудкін: Ворага чакалі з усходу
1 верасня 1939 года Трэці Рэйх пачаў Другую ўсясветную вайну, напаўшы на Польшчу. Першымі аказалі супраціў нямецкім нацыстам разам з палякамі заходнія беларусы, якія служылі ў Войску Польскім і ваявалі мужна, кажа кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве, гісторык Яўген Дудкін:
— Ворага чакалі з усходу, бо спадзяваліся, што Брытанія і Францыя адцягнуць Нямеччыну. І нават свае вайсковыя склады палякі будавалі на захадзе.
— Палякі чакалі, што прыйдзе вораг адтуль, і трымалі там моцную групу. Але потым, калі папраўдзе, вораг аказаўся тут, і яны разумелі, што трэба максімальна хутка перакідваць з таго боку — і яны гэта зрабілі.
Сябры партыі БХД, наведалі і ўшанавалі мясціны Польшчы, адкуль пачалася вайна ў 39 годзе, дзе загінула шмат беларусаў. Пераход часцямі Чырвонай Арміі савецка-польскай мяжы раніцай 17 верасня 1939 года пазбыў Войска Польскае перспектыў працягу баявых дзеянняў.
Беларускае Радыё Рацыя