Яўген Карняг – рэжысёр, які не баіцца эксперыментаваць
Чарговы спектакль рыхтуе Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, сталічная пляцоўка вядомая сваім нестандартным падыходам да сучаснай драматургіі. Працоўная назва спектакля «Шлюб з ветрам». Разам з маладымі акцёрамі тэатра там занятая і народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.
Спектакль паўстане па матывах беларускіх народных песень, але спяваць там будуць няшмат, кажа рэжысёр Яўген Карняг:
– Галоўная драматургія – гэта беларускі фальклор, беларускія народныя песні. Таксама ніводнага слова, не лічачы тэктаў песень, не будзе. Вельмі шмат эксперыментаў. Я фактычна прыбіраю харэаграфію. Ён практычна будзе статычным. Проста я заўважыў, што ў Беларусі няма ўвогуле музычнага тэатру. Не музкамедыі – аперэтак ці мюзіклаў. А менавіта тэатр, у якім галоўным з’яўляецца гук. Калі мы не апускаемся да таго, каб забаўляць гледача, на што накіраваныя музычныя тэатры.
Пастаноўка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі чакаецца бліжэй да снежня, бо шмат працы, кажа рэжысёр Яўген Карняг. Ён аўтар каля дзясятка спектакляў ў Беларусі і за межамі.
Цалкам размова:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belmarket.by