Яўген Малікаў празентаваў кнігу пра народную архітэктуру



У Чарнігаве прэзентавалі кнігу беларускага мастацтвазнаўцы Яўгена Малікава “Традыцыі разьбянога дэкору ў народнай архітэктуры паўднёва-усходняй Беларусі”.

Драўляная дамкі з характэрнымі аканіцамі, ліштвамі, форткамі і брамамі – адна з непаўторных адметнасцяў Гомельшчыны. Блізкая традыцыі драўлянага дойлідства існуюць і на Сівершчыне, але падабенства і розніцу гомельскай і чарнігаўскай традыцый раней ніхто не даследаваў.

У планах Яўгена Малікава – і паездкі па Чарнігаўскай вобласці, падчас каторых ён і збіраецца даследваць розніцу і падабенства традыцый гомельскіх і чарнігаўскіх разьбяроў:

– Драўляны дэкор у народнай архітэктуры Гомельшчыны зацікавіў мяне яшчэ са школы. Займаюся гэтай тэмай амаль дваццаць гадоў – і дыплом па драўляным дэкоры абараніў, і дысэртацыю напісаў. Шмат што перагукваецца і з тым, што ёсць на Чарнігаўшчыне. Яшчэ ў 2009 годзе я пачаў фатаграфаваць старадаўнія драўляныя будыны Чарнігава, усяго такіх здымкаў маю амаль 520. Калі ёсць час – вандрую па Сівершчыне, вывучаю тутэйшую драўляную архітэктуру…

Прэзентацыя кнігі беларускага аўтара прайшла ў чарнігаўскім мастацка-культурным цэнтры “Інтэрмецца”, адміністрацыя якога традыцыйна падтрымлівае беларускія культурніцкія ініцыятывы.

Беларускае Радыё Рацыя