Яўген Мірановіч: Прапаганда ў „лепшых традыцыях” Гебельса жыве і цяпер!
Культурнае таварыства „Русь” у Беластоку зладзіла прэзентацыю чарговай кнігі Яўгена Мірановіча „Трэці фронт”. Манаграфія прысвечана з’яве савецкай і нямецкай прапаганды ў Беларусі ў 1941-1944 гады.

Пра значэнне кнігі распавёў сам аўтар, прафесар Яўген Мірановіч:
– Другой сусветнай вайной у Беларусі я займаўся некалькі гадоў. Галоўная мая тэма была, як выглядае вайна, акупацыя з пункту гледжання звычайнага чалавека. Зразумела ў Беларусі большасць такіх матэрыялаў. Пішу ў кнізе, што быў такі геніяльны тэарэтык прапаганды, як Ёзэф Гебельс, які жывы і цяпер. Карыстальнікаў тэорыі Гебельса неабмежаваная колькасць.
Падчас прэзентацыі кнігі „Трэці фронт” прысутныя змаглі задаць пытанні адносна актуальнасці гісторыі савецкай прапаганды на землях Усходняй Еўропы. Таксама адбылася аўтарская аўтограф-сесія. Кніга „Трэці фронт” Яўгена Мірановіча даступная ў польскіх кнігарнях.









Беларускае Радыё Рацыя
