Яўген Мірановіч: Адсутнасць паразумення паміж рознымі палітычнымі сіламі не дазволі БНР адбыцца



У Акадэміі навук Беларусі адбылася вялікая навуковая канферэнцыя, прысвечаная БНР і гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта адсутнасць паразумення паміж рознымі палітычнымі сіламі ў значнай ступені зменшылі шанцы на поспех барацьбы за незалежную беларускую дзяржаўнасць.

Пра ўнутраныя прычыны, паводле якіх БНР не змагла паўнавартасна існаваць, распавёў прафесар Універсітэта ў Беластоку Яўген Мірановіч:

– Разыходжанне сярод эліты, якая прымала найважнейшыя рашэнні, было даволі вялікае. Шмат хто з чальцоў ураду не мог пагадзіцца з тым, што парываецца сувязь з Расеяй. Тое спадзяванне, што незалежнасці можна дамагчыся пры падтрымцы Нямеччыны на практыцы аказалася неабгрунтаваным.

Беларуская Народная Рэспубліка праіснавала даволі кароткі тэрмін і амаль увесь час свайго існавання знаходзілася пад акупацыяй. Аднак, незважаючы на цяжкае геапалітычнае становішча, дзеячы БНР спрабавалі актыўна наладжваць дыпламатычныя сувязі з іншымі краінамі, ствараючы там свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

 Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Менск.