Яўген Торшын: Полацкая школа дойлідства паўплывала на ўсю Старажытную Русь



Сёлетнія археалагічныя даследаванні полацкай Спаскай царквы ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры прынеслі багата навуковага матэрыялу.

Перадусім былі істотна змененыя ўяўленні пра першапачатковы выгляд храма, а таксама ўдакладнены асаблівасці полацкай школы старажытага дойлідства, – кажа расейскі археолаг, старшы навуковы супрацоўнік сектара архітэктурнай археалогіі Эрмітажа Яўген Торшын.

– Гэты храм адлюстроўвае паўставанне той архітэктурнай формы, архітэктурнага, калі можна так сказаць, канона, які быў распаўджаны ў Полацкім княстве, і затым ён перайшоў далей, праз Смаленск, на іншыя тэрыторыі Стажытнай Русі. У Смаленску гэта былі яшчэ і полацкія будаўнікі. Таму што кладка са схаваным радам – яна знаходзіцца ў сценах смаленскай царквы Архангела Міхаіла. Бачна, што полацкія будаўнікі там працавалі, таму што смаляне будавалі зусім па-іншаму.

Паводле Яўгена Торшына, гісторыя Полацка мае значэнне не толькі для Беларусі, але і для гісторыі Старажытнай Русі, гісторыі Усходняй Еўропы, гісторыі еўрапейскай культуры наогул, асабліва, калі мы разглядаем такі выбітны помнік архітэктуры і манументальнага жывапісу, як Спаская царква.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара