Яўрэі Ізраіля будуць аднаўляць сінагогу ў Слоніме
З двухдзённым візітам у Ізраілі знаходзіліся старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі і старшыня Слонімскага райсавета дэпутатаў Сяргей Рагозік, якія на днях вярнуліся з Тэль-Авіва.
Асноўнай мэтай іх візіту сталі перамовы наконт рэстаўрацыі слонімскай сінагогі – адной са старэйшых сінагог Беларусі, якая была пабудавана ў 1642 годзе. Архітэктурны помнік у Слоніме тэрмінова неабходна рэстаўраваць, інакш ён проста разрушыцца.
У першы дзень госці са Слоніме ўсклалі кветкі да помніка ахвярам Халакосту на могілках Кір’ят-Шауль у Тэль-Авіве, прынялі ўдзел у іншых мерапрыемствах, звязаных з Халакостам.
На другі дзень адбыліся сустрэчы і перамовы наконт рэстаўрацыі слонімскай сінагогі з прадстаўнікамі Слонімскай яўрэйскай асацыяцыі ў Ізраілі і з прадстаўнікамі былых яўрэйскіх абшчын Беларусі. Яўрэі падтрымалі ідэю рэстаўрацыі сінагогі ў Слоніме і будуць яе фінансаваць. У бліжэйшыя месяцы ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Слонімскага райвыканкама стане заказчыкам праектна-каштарыснай дакументацыі на аднаўленчыя работы. Плануецца, што ўся праца праекціроўшчыкаў завяршыцца вясной наступнага года. А потым адразу пачнуцца аднаўленчыя работы сінагогі сярэдзіны 17 стагоддзя.
Калі сінагога будзе адноўлена, у ёй плануецца адкрыць музей яўрэйскага мастацтва Беларусі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім