Язэп Янушкевіч прэзентуе “Партрэты паўстання 1863-1864 гадоў” у Варшаве



Даследчык беларускага мінулага Язэп Янушкевіч прадставіць сёння ў Варшаве сваю кніжку “Партрэты паўстання 1863-1864 гадоў”.

Гэта дапоўненае перавыданне, з якім упершыню змогуць пазнаёміцца жыхары польскай сталіцы. Ранейшае выданне, прымеркаванае да 150-годдзя Студзенскага паўстання, прэзентавалася ў Чэнстахове і Радаме, кажа аўтар:

– Перад гэтым кніга выйшла да 150-годдзя паўстання, там было недзе каля 170 здымкаў, і яна была на адной мове – па-беларуску. Гэтае выданне дапоўненае да 250 здымкаў, і яно трохмоўнае – на беларускай мове, польскай і літоўскай. Там ёсць шэраг здымкаў, якія друкуюцца ўпершыню.

Сустрэча з Язэпам Янушкевічам і прэзентацыя кніжкі “Партрэты паўстання 1863-1864 гадоў” адбудуцца ў Доме Літаратуры, што на Кракаўскім прадмесце. Аўтар і арганізатары сустрэчы запрашаюць прыняць у ёй удзел усіх ахвотных. Мерапрыемства пачнецца а 18-ай гадзіне паводле польскага часу.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя