Юбілеі Баляслава Пруса ў Беларусі сустрэлі выданнем „Лялькі”



Сёлета польская літаратура адзначае адразу два юбілеі, звязаныя са сваім класікам Баляславам Прусам, – 170 гадоў з дня яго нараджэння і 130 гадоў ад пачатку перашай публікацыі яго славутага рамана “Лялька”.

Беларускі выдавец Уладзімір Сіўчыкаў да гэтых датаў падрыхтаваў адмысловае выданне – упершыню раман выйшаў па-беларуску.

“Прэзентацыю кнігі плануем правесці напачатку лістапада”, – кажа выдавец.

– Як вядома, 11 лістапада Польшча будзе святкаваць чарговы дзень сваёй незалежнасці. І я думаю, многія нашыя польскія сябры і калегі могуць успрыняць і ўспрымуць выхад гэтага рамана як своеасаблівы падарунак да Дня польскай незалежнасці.

 

Раман пераклалі вядомы знаўца польскай літаратуры, прафесар, перакладчык славутага твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня” Мікола Хаўстовіч і Галіна Жарко.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Уладзіміра Сіўчыкава