Юбілей народнай артысткі Беларусі



26-га кастрычніка народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік адзначае сваё 60-годдзе.

Пасля Менскага тэатральна-мастацкага інстытута яна прыйшла на працу ў Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. І першую ролю, якую ёй прапанавалі, была роля Паўлінкі ў знакамітай камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”. 23 гады запар яна іграла на сцэне Купалаўскага тэатра славутую Паўлінку. Акрамя Паўлінкі на сцэне тэатра Зоя Белахвосцік сыграла каля 60 роляў у розных пастаноўках. Акрамя тэатра народная артыстка здымалася ў многіх мастацкіх фільмах, сярод якіх – “Суд”, “Зграя”, “Радавыя”, “Куды ідзеш, салдат?” і многія іншыя.

Шчыра віншуем нашу народную артыстку з юбілеем і жадаем ёй здароўя і творчых поспехаў!

Беларускае Радыё Рацыя