Юбілейны Фэст экскурсаводаў – у Гародні 12-14 красавіка
10-ты юбілейны Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Гародні цягам трох дзён з 12 па 14 красавіка 2019 года, і ў горадзе за гэты час пройдзе 13 экскурсій. Пра адметнасць фэсту распавядае гарадзенскі кааардынатар Міхаіл Нарынкевіч:
– Экскурсіі пачнуцца 12 красавіка – гэта Дзень касманаўтыкі. Наш вядомы калекцыянер будзе ладзіць адмысловую выставу значкоў, прысвечаную касманаўтыцы. Пасля – асноўны фэст. Плануйце на гэтыя тры дні свой вольны час, каб абавязкова даведацца штосьці новае пра гісторыю нашай Гародні.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
На думку Міхаіла Нарынкевіча, асноўныя дні на гэтым фэсце – 13 і 14 красавіка:
– У суботу пачнецца экскурсія з Брыгітак – гэта адзін з найстарэйшых нашых касцёлаў. Экскурсію будзе праводзіць сам айцец Грэмза, які ўзначальвае гэты касцёл. Потым пакажуць унікальны драўляны Лямус, які лічыцца адным з найстарэйшых на Беларусі. Экскурсію правядзе Гражына Шалкевіч. Пасля распачнецца экскурсія па Гародні. Яе правядзе вядомы краязнаўца, гісторык Андрэй Чарнякевіч, які раскажа пра выяву, якая знаходзіцца ў Брыгітках, – гэта знакаміты “Танец смерці”.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
У нядзелю 14 красавіка гарадзенцаў і гасцей горада чакаюць дзве роварныя экскурсіі, а таксама экскурсаводы запрашаюць на бясплатную экскурсію ў сінагогу ды ўніяцкую царкву.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
