Юбілейны тыдзень Уладзіміра Караткевіча на беларускім ТБ



Беларускаму пісьменніку, паэту, драматургу і сцэнарысту Уладзіміру Караткевічу 26 лістапада споўнілася б 85 гадоў. Тэлеканал «Беларусь 3» ўшануе памяць класіка беларускай літаратуры: на працягу тыдня ў эфіры культуралагічнага канала будуць прадстаўлены фільмы і спектакль па творах пісьменніка, а таксама дакументальная стужка.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, 23 лістапада ў 23.25 у эфіры будзе паказаны спектакль па апавяданні Уладзіміра Караткевіча «Сіняя-сіняя».

24 лістапада ў 23.00 гледачы ўбачаць мастацкі фільм «Маці ўрагану» («Беларусьфільм», 1990 г.). Паўтор – 25 лістапада ў 10.55.

26 лістапада ў 11.00 «Беларусь 3» пакажа стужку «Чорны замак Альшанскі» – двухсерыйны гістарычны дэтэктыў Міхаіла Пташука паводле аднайменнага рамана («Беларусьфільм», 1983 г.).

У гэты ж дзень увазе гледачоў будзе прадстаўлены дакументальны фільм «Сівая легенда» (13.10) аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча (Белтэлерадыёкампанія, 2009 г.).

27 лістапада ў эфіры канала «Беларусь 3» фільмы «Сівая легенда» і «Чорны замак Альшанскі» будуць паказаны паўторна – у 15.50 і 16.20 адпаведна.