Юлія Катаржынская распавяла, навошта праводзіць фестываль «Прадмова»



Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» завершыцца ў Беластоку 28 і 29 кастрычніка. Мерапрыемствы ў межах фэсту праводзіліся і ў іншых гарадах. У тым ліку, і ў грузінскім Батумі. Навошта праводзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»? Ці зацікавіць мерапрыемства беларусаў у Беларусі? І чым адрозніваюцца пляцоўкі фестывалю ў Грузіі і Польшчы?

Юлія Катаржынская

На гэтыя і іншыя пытанні адказвае куратарка пляцовак у Беластоку і Батумі Юлія Катаржынская ў гутарцы з Юліяй Сівец.

РР: Пачнем з таго, што чаму Батумі і Беласток? Зусім не блізкія гарады. Як атрымалася, што ты куратарка гэтых двух пляцовак?

– Грузія ў мяне застаецца па інерцыі. Цяпер я перабралася ў Польшчу, бліжэй да Беларусі. Але калі мы пачыналі выбіраць тыя пляцоўкі дзе мае адбыцца фестываль, то я ўсё-такі падтрымлівала ідэю, каб зладзіць гэта ў Грузіі, беларусы там таксама жывуць, а праз тое, што краіна далёкая, то туды даязджаюць вельмі мала людзей. І гэты фестываль – гэта магчымасць давесці туды і музыкаў, і літаратараў. Каб парадаваць людзей, і паказаць што мы ўсе разам.

РР: Летась ты таксама была куратаркай пляцоўкі «Прадмовы» у Тбілісі. Ёсць розніца паміж мінулым годам і гэтым годам? Што новага з’явілася, а што наадварот адпала?

– Калі казаць пра Тбілісі, то мы рабілі гэта ўлетку, у чэрвені. Тады было страшэнна горача, 37 градусаў. Але гас гэта не пужала, бо ў нас было вельмі класна ў памяшканню. У цэнтры гораду працавала 4 пляцоўкі. І за ўвесь фестываль, праз 4 дні, да нас дайшло 400 чалавек. Але там былі і беларусы, і ўкраінцы, і грузіны, усе разам. Ім было цікава размаўляць, слухаць беларускую мову, удзельнічаць у дыскусіях. Цяпер у Батумі ў нас былі беларусы, трое грузінаў, і людзей было значна менш. Па-першае таму, што беларусы пачалі масава зʼязджаць з Грузіі. Па-другое, Батумі гэта больш рэгіянальны горад. У яго ёсць сваё культурнае жыццё, але пры гэтым мне падаецца, што яны больш запаволеныя чым у сталіцы. Бо ёсць сонца, ёсць вада, няма куды спяшацца. Плюс Батумі гэта горад з адной галоўнай вуліцай, таму тут таксама ёсць выбар пайсці ці не пайсці.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя