Юлія Юхно: У Італіі рыхтуем беларускія выставы
Беларусы Італіі прадставяць жыхарам гэтай краіны працы беларускіх мастакоў. Пра будучыя выставы распавядае народная амбасадарка Беларусі ў Італіі, прэзідэнтка асацыяцыі «Талака» Юлія Юхно:
– На наступным тыдні ў Фларэнцыі адбудуцца выставы Надзеі Букі і Вольгі Якубоўскай. Абедзве выставы пройдуць у Фларэнцыі. Надзея толькі-толькі прыехала з Пізы, там таксама была яе выстава. І зараз мы ўсё гэта прывезлі ў Фларэнцыю. І на наступным тыдні будзем адкрываць абедзве выставы. Адну 21-га лістапада, другую 25-га.
Па словах Юліі Юхно, таксама беларускія майстры прымуць удзел у вялікім кірмашы ў Фларэнцыі, які адбудзецца 19-га лістапада:
– У нас кірмаш будзе італьянскі, але мы сюды прывезлі розныя рэчы з Беларусі. Я б не хацела, каб беларусы, якія засталіся ў Беларусі, адчувалі сябе адрэзанамі ад свету. Таму частка тавару з Варшавы, з Вільні і г.д., але частка і з Беларусі. Будзем прапагандаваць такім чынам нашую культуру.
Народная амбасадарка Беларусі ў Італіі Юлія Юхно займаецца таксама падлікам суполак і актыўнасцяў беларусаў Італіі і, на яе думку, колькасць беларусаў у розных гарадах краіны вагаецца ад 16 да 100 чалавек у кожным горадзе.
Беларускае Радыё Рацыя