“Юны археолаг” на Слонімшчыне распачаў раскопкі
Каля вёскі Прусоўшчына Слонімскага раёна распачаліся археалагічныя раскопкі, якія праводзяць школьнікі турыстычна-краязнаўчага лагера “Юны археолаг” горада Слоніма (кіраўнік Ірына Радзецкая) разам з навуковымі супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Алегам Ткачовым і Аляксандрам Максімовічам.
Сёлета “Юным археолагам” споўнілася 5 гадоў. Да слонімскіх школьнікаў далучыліся яшчэ вучні з Камянецкага раёна і Менска. Каля 30 школьнікаў разам з гісторыкамі і настаўнікамі з самай раніцы вядуць раскопкі каля Прусаўшчыны недалёка ад Шчары. Пакуль каштоўных знаходак не знойдзена. А днём адпачываюць у сваім лагеры, які месціцца ў Жыровіцкай сярэдняй школе. Тут усе разам, вучні і дарослыя, і весела адзначылі 5-годдзе турыстычна-краязнаўчага лагера “Юны археолаг”. Дарэчы, гэты школьны лагер летась заняў першае месца ў Гарадзенскай вобласці і другое ў рэспубліцы па сваёй актыўнасці, дзейнасці і актуальнасці.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота аўтара