Юныя эколагі слухалі пра гісторыю і літаратуру
Сябры школьнага лагера “Эколаг”, які дзейнічае пры Слонімскім раённым экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі, запрасілі да сябе ў госці беларускага пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына.
Госць расказаў юным эколагам пра гісторыю беларускай кнігі, а таксама пра гісторыю роднага горада над Шчарай. Асабліва шмат дзеці пыталіся пра знакаміты тэатр Агінскага, канал Агінскага і памятныя мясціны Слонімшчыны.
Падчас сустрэчы госць правёў некалькі конкурсаў і віктарын на веданне гісторыі, прыроды і літаратуры Беларусі, а пераможцам уручыў сваю кнігу “125 пытанняў з гісторыі Слонімшчыны” і слонімскія значкі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара