Юрку Геніюш споўнілася б 80 гадоў



Калі б жыў Юрка Геніюш, яму споўнілася б 80 гадоў. 20 кастрычніка 1935 года ў Зэльве нарадзіўся сын паэткі Ларысы Геніюш. Хаця дзяцінства Юрка правёў у Чэхіі, ягонае далейшае жыццё было звязанае з Беласточчынай.

original544eb66c73818

Кажа Міра Лукша:

– Бацькі пераехалі ў Прагу, і там прайшло яго дзяцінства, поўнае беларускасці. Калі бацькі былі дэпартаваны, яго перакінулі ў Польшчу. Яму было тады 12 гадоў. І ад таго часу быў ён адзін. Дапамагалі нейкія сваякі. Пасля ён пераехаў у Беласток, вучыўся ў Медычнай Акадэміі. Чаму яго сюды цягнула? Бо бліжэй да Беларусі. Бо Іван Геніюш быў родам з Крынак, а род Ларысы Геніюш таксама паходзіў з-пад Крынак.

Юрка Генюш пры жыцці апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы „Спачатку было толькі Слова…”. Пасля смерці выйшлі кнігі „Да свету”, „Маці і сын” і „З маёй званіцы”.

10345849_1079055892106631_7140459621804627014_n

j_hienijusz_okladka2

Юрка Геніюш памёр 20 лістапада 1985 года, пахаваны на праваслаўных могілках у Беластоку.

98579581 (1)

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belarusianheroes.com