„Юродзівыя” – новы спекталь на гаворцы



Чарговы спектакль на падляшскай гаворцы можна будзе паглядзець ужо у гэтым годзе. Маладая акцёрка і стваральніца тэатра „Чрэво” Яанна Стэльмашук-Троц рыхтуе манадраму натхнёную жыццём падляшскіх святых – „юродзівых”.

На рэалізацыю спектакля акцёрка атрымала стыпендыю ад прэзідэнта горада Беластока ў памеры 8000 злотых.

„Юродзівыя” – гэта незвычайныя асобы, якіх часта можна было сустрэць у падляшскіх вёсках, кажа Яанна Стэльмашук-Троц:

– Мяне цікавяць асобы, якія святыя, але можа не заўсёды яны святыя афіцыйна, але проста сярод людзей, яны былі іншыя. Сваім жыццём яны паказвалі іншым дарогу і ўсе ведалі, што гэта асоба яна святая, яна дзіўная, яна гаворыць з Богам, як бы з іншага свету крыху.

Акцёрка дадае, што спектакль можна будзе паглядзець у другой палове 2015 года. Дагэтуль Стэльмашук-Троц стварыла некалькі спектакляў на беларускай гаворцы, сярод якіх манадрама „Я ў полі вербою росла” і спектакль „ПустаЯ”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя