“ЮрСаПрынт” выдаў кнігу рэпрэсаванага краязнаўцы з Лідчыны



Гарадзенскае выдавецтва “Юрсапрынт” выдала кнігу працаў рэпрэсаванага краязнаўцы Міхала Шымялевіча, якога неафіцыйна называюць культурным героем Лiдчыны.

Міхал Шымялевіч. Мастак В.Вераб’ёў

Выданне мае назву  “Збор твораў” і прысвечанае  гісторыі Лідскага краю. Выдавец Аляксандр Рыжы лічыць гэтае выданне ўнікальным:

– Гэта збор твораў лідскага краязнаўцы Міхала Шымялевіча – вядомага, але, на жаль, не вельмі, бо ён быў рэпрэсаваны ў 30-я гады. Пакутаваў у Казахстане. Але гэта такі цікавы чалавек, які склаў амаль усю старажытную гісторыю Лідчыны. І вось нарэшце гэтае выданне пабачыла свет у новай серыі „Лідскага кнігазбору”, які выйшаў у 2018 годзе.

Кнігу Міхала Шымялевіча можна замовіць у выдавецтве „ЮрСаПрынт”, якое занаходзіцца ў цэнтры Гародні на вуліцы Карла Маркса.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота usp.by