Юры Асеннік: Хочам упісаць Паэта Беларусі Анатоля Сыса ў прастору Падляшша
У многіх месцах на Падляшшы, у тым ліку і Беластоку, з’явіліся мастацкія аб’екты – графіці з вершамі-цытатамі беларускага паэта Анатоля Сыса.

З праектам „Пан Лес”, названым у гонар самага вядомага зборніка вершаў паэта, знаёміць падляшскі фатограф, мастак і культурніцкі дзеяч Юры Асеннік:
– Трафарэты з’явіліся ў Беластоку, Бельску, Гайнаўцы і Белавежы. Праект, працоўная назва якога „Пан Лес”, мне здаецца так і будзе называцца. Ён прысвечаны Сысу, у ім выкарыстоўваюцца тэксты, вершы Анатоля Сыса. Таксама гэта музычны праект. У яго заангажаваны Сяргей Краўчанка, бубнач гурта „PortMone”. Хочам паказаць, як беларуская культура, слова, вершы могуць запрацаваць у сучаснай гарадской культуры. Я лічу, што Сыс гэта наш беларускі, пасля Караткевіча, першы такі вялікі, праз вялікую літару Паэт.
Па выніку рэалізацыі праекта „Пан Лес”, прысвечаны памяці і спадчыне Анатоля Сыса, чакаецца выданне музычнай кружэлкі і фотаздымкамі графіці з выявамі паэта на Падляшшы.




Беларускае Радыё Рацыя
