Юры Дубовік: Падчас самаізаляцыі пішам музыку



Гарадзенскі выканаўца, кіраўнік праектаў «Вочы « і «Уяўляемыя людзі» Юры Дубовік лічыць, што падчас самаізаляцыі і каранціну музыкам не трэба губляць надзеі на творчасць.

– Музыкам ёсць што рабіць на самой справе, таму што творчасць складаецца не толькі з канцэртаў, але і з падрыхтоўкі, творчага працэсу. Канешне, у гэты час зручна дапісаць альбом, дарабіць кліп, які вось мы робім. Тым не менш мы робім штосьці і для людзей, таму што седзячы пад замком мы становімся неразумнымі. Таму нядаўна мы зрабілі анлайн канцэрт, прайшоў добра, таму што ёсць нейкі водгук.

На думку Юрыя Дубовіка, анлайн канцэрты – гэта адзін з выклікаў сучаснага свету:

– Мы ведаем дакладна, што пасля канцэрта тэлефанавалі людзі і з Польшчы, і з Галандыі, інтэрнэт пашырае прастору, таму ўсё адбылося добра, я думаю.

Музыка спадзяецца, што ўжо напрыканцы лета можна будзе выступаць на розных пляцоўках, якія ў Беларусі таксама зачыненыя.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя