Юры Несцярэнка распавёў пра “Звычайны шоў-бізнес”
Літаратар і музыка Юры Несцярэнка прадставіў сваю першую кнігу апавяданняў “Звычайны шоў-бізнес”, якая пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Прадмову да зборніка напісала Людміла Рублеўская. Юры Несцярэнка кажа, што ўсе гэтыя гісторыі, пераважна рэальныя, пададзены ў кнізе праз музычную прызму:
– Кніга насамрэч аўтабіяграфічная, апісваюцца там нейкія жыццёвыя моманты, але ўсе яны падаюцца праз музычную прызму. Гэтыя твора ахопліваюць немалы перыяд – гэта прыкладна тое, што друкавалася за мнулыя дзесяць год у перыядычных выданнях.
Творы з гэтай кнігі раней друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”” і “Тэрмапілы”. У Менску прэзентацыя новага зборніка плануецца ўвосень.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя