Юры Станкевіч адзначае 70-годдзе



Адзін з самых загадкавых і кантраверсійных беларускіх пісьменнікаў Юры Станкевіч адзначае сваё 70-годдзе. Свой юбілей ён сустракае за пісьмовым сталом. Сябе называе працаголікам і не можа ўявіць сваё жыццё без творчай працы:

–  Я чалавек, які вельмі залежыць ад працы. Калі дзень прайшоў і нічога не зроблена, то, без перабольшванняў, непамысна становіцца… Таму стараюся працаваць пакрыху. Я ў мінулым годзе напісаў новы раман “Паўночны вецер для спелых пладоў”, новую аповесць, некалькі аповедаў. Думаю, што неўзабаве ў выдавецтве “Галіяфы” выйдзе кніга.

У большасьці сваіх твораў Юры Станкевіч малюе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні. Сам сябе ён называе радыкальным пісьменнікам правых поглядаў і лічыць, што сёння трэба біць у званы, а не ўбаюкваць чытача салодкімі, безканфліктнымі творамі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by