Юры Станкевіч выдаў кнігу пра каханне



Культавы правы пісьменнік Юры Станкевіч нечакана выдаў кнігу пра каханне. Зборнік прозы выйшаў у выдавецтве “Галіяфы” і мае назву “Паўночны вечер для спелых пладоў”. Кніга ўтрымлівае аднайменны раман, дзве аповесці і некалькі апавяданняў.

– У асноўным тэма кнігі – каханне. Год таму Алесь Пушкін, сябра мой, кажа: спадар Юры, ты штосьці пра каханне ніколі не пішаш, ты можа не валодаеш такой тэмай. Быў час, летам, спёка вялікая стаяла, я нікуды не паказваўся, не выношу спёку, і як раз за тры тыдні я і напісаў гэты раман – “Паўночны вецер для спелых пладоў”.

Кніга часткова аўтабіярафічная і распавядае пра той час, калі аўтар вучыўся на журфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прэзентацыя зборніка адбудзецца 3 лютага ў кнігарні “Галіяфы”.

12573021

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя