Юры Жыгамонт змяняе імідж
Цягам 16 гадоў, што існуе перадача “Падарожжа дылетанта”, імідж вядучага Юрыя Жыгамонта заставаўся нязменным. Але з новым фарматам “дылетант” вырашыў абнавіць і свой вобраз. Гледачам прапануецца абраць лепшы з двух варыянтаў.
velcom, сумесна з крамай мужчынскага адзення Historia, падабраў для Юрыя два новыя вобразы. У кожным з іх захаваны класічны і элегантны стыль, да якога звыклыя Юрый і яго прыхільнікі. Права выбраць, які з вобразаў падыходзіць вядучаму больш, дастаецца гледачам. Галасаванне праходзіць на партале TUT.BY. Пры гэтым аксэсуары ў выглядзе сакваяжа, парасона і акуляраў і ў далейшым застануцца візітнай карткай Юрыя Жыгамонта.
– Я вам скажу, што за столькі гадоў “Падарожжаў” я ўжо трохі “паабнасіўся”, і ў вёсках пытаюцца, у якім гэта сэканд-хэндзе я апранаюся, – з усмешкай кажа Юрый Жыгамонт. – Таму я вырашыў апрануцца ў краме з цудоўнай назвай “Historia”. А вам, паважаныя гледачы, я прапаную выбраць той вобраз, які спадабаўся больш. Да сустрэчы!
Менавіта ў новым вобразе Юрый Жыгамонт збіраецца весці выпускі праграмы “Падарожжа дылетанта”. Са студзеня 2017 г. Праграма ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на TUT.BY два разы на месяц.