Юрый Дзівакоў: Вельмі важна пахадзіць па тонкім лёдзе
2 кастрычніка пачынаецца міжнародны тэатральны фестываль «Напрамак Усход». У гэты дзень у Беластоку тэатр Powszechny з Варшавы пакажа спектакль «Насця» рэжысёра Юрыя Дзівакова.
Госць Рацыі – тэатральны рэжысёр Юрый Дзівакоў.
РР: Будзем распавядаць пра гэты спектакль, будзем яго прэзентаваць і запрашаць на паказ нашых слухачоў. У рэцэнзіях пішуць, што гэта пастаноўка паводле канраверсійнай, неадназначнай аповесці Уладзіміра Сарокіна. Што з гэтай неадназначнасцю?
Юрый Дзівакоў: Я думаю, што ўсе творы Сарокіна выглядаюць вельмі неадназначна і кантраверсійна. І ў гэтым ёсць нейкая прыемнасць. Таму што ён задае нейкую не адну рысу. Аўтар задае шмат розных слаёў, розных барваў, з якімі можна працаваць і можна накіроўвацца ў розныя бакі, а не сядзець на адным месцы. Калі ты сядзіш на адным месцы, то можна стаць крыху тлустым. Як раз, я думаю, што яго драматургія, яго літаратура «тлустая» ў сэнсе інтэлектуальнасці, але вельмі танюткая ў розных накірунках, калі ты ходзіш па тонкім лёдзе. Мне падаецца, гэта вельмі цікава, вельмі прыемна, на гэтым будуецца ўвесь тэатр, і менавіта сучасны тэатр. І я думаю, што было б вельмі важна пахадзіць па гэтым тонкім лёдзе.
Палітуцекачы з Беларусі, акцёры і актрысы з Украіны і Польшчы разам падрыхтавалі спектакль паводле аповесці расейскага пісьменніка.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя.