Юрый Жыгамонт выдаў кнігу пра свае падарожжы па Беларусі
У падарожніка-дылетанта Юрыя Жыгамонта выйшла кніга “Мястэчкі і вёскі Беларусі”. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках. Жыгамонт — аўтар і вядучы папулярнай перадачы “Падарожжа з Жыгамонтам” (на беларускім тэлебачанні яна выходзіла пад назвамі „Падарожжа дылетанта”, „Прыгоды дылетанта” і „Новыя прыгоды дылетанта”). Ён наведваў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіў багатую на падзеі гісторыю.
У гэтым своеасаблівым нататніку вандроўніка знайшлося месца і для казак і паданняў, звязаных з паходжаннем самых розных вёсак і мястэчак па ўсёй краіне. Набыць „Мястэчкі і вёскі Беларусі” можна ў менскай краме “Акадэмкніга”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vk.com/zhyhamont