Юстына Карпіловіч выступіла з першым сольным канцэртам у Варшаве
У Варшаве адбыўся канцэрт 14-гадовай беларускай спявачкі Юстыны Карпіловіч, якая нядаўна прэзентавала дэбютны альбом “Як тут апынуўся?”.

Для артысткі падзея стала першай сольнай. Пра хваляванне ў дзень канцэрту і стаўленне да імпрэзы распавяла Юстыны Карпіловіч.
– Дзень пачаўся вельмі звычайна. Я на некалькі ўрокаў схадзіла ў школу. Там у нас была нейкая рэпетыцыя выпускнога. Таму дзень не абяцаў быць нейкім спецыфічным. Але калі мы ўжо пачалі збірацца, я ўсё ж такі ўспомніла: ага, у мяне першы сольны канцэрт. Здорава! Трэба крышачку пахвалявацца. Напэўна мной гэта больш успрымаецца, як прэзентацыя альбому. І ў прынцыпе аб’ява, што я магу існаваць не толькі з сям’ёй на сцэне, але сама магу весці, распавядаць. Для мяне гэта вельмі важна, каб аддзяліцца ў нейкім плане.
Канцэрт адбыўся ў Беларускім Доме ў Варшаве. Альбом Юстыны “Як тут апынуўся?” цяпер можна пачуць у інтэрнэце.
Цалкам матэрыял:







Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
