З Беларускай акадэміі мастацтваў за два дні звольнена 25 супрацоўнікаў



Паводле работнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, толькі за два дні звольненыя 25 выкладчыкаў. Год таму яны адмовіліся падпісаць адзін з праўладных лістоў, а таксама не захацелі ўступаць у дзяржаўны прафсаюз. Некаторым супрацоўнікам ужо сказалі, што з імі не будуць працягнутыя кантракты, а іншыя ўжо атрымалі разлікі, паведаміла са спасылкай на пацярпелых Беларуская рада культуры. Сярод звольненых — прарэктарка па вучэбнай працы Алена Бохан. Пацверджаннем таму — пустая графа з прозвішчам насупраць яе пасады на сайце навучальнай установы.

Леташняй восенню з Акадэміі мастацтваў пачалі адлічваць студэнтаў, заўважаных на пратэстах. Бохан не стала падпісваць адпаведны загад, а таксама ў ліку іншых супрацоўнікаў запатрабавала аднавіць іх у ВНУ.

Фота: bdam.by