З гарадзенскага драмтэатра за страйк звольнілі ўжо 14 артыстаў



Артысты Паліна Левіна і Аляксей Станога страцілі працу ў гарадзенскім драмтэатры. Яны далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай, яшчэ 30 кастрычніка. Пра звальненне калег расказала артыстка драмтэатра Наталля Лявонава. Яе саму звольнілі з драмтэатру раней. Агулам за апошнія паўтара месяца працу ў тэатры страцілі найменш 14 акцёраў і рэжысёраў.

15 жніўня над будынкам тэатру залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Пачынаючы з 20 верасня былі адмененыя або сарваныя некалькі спектакляў. А 25 верасня дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч «праз каронавірус» адмяніў усе спектаклі, нягледзячы на аншлаг. Праз тыдзень дырэктар вярнуў паказы спектакляў, але пераслед рэжысёраў і артыстаў працягнуўся. Спачатку частку з іх пазбавілі месячных прэмій і даплат, а затым пачалі і звальняць, піша Радыё Свабода.

Беларускае Радыё Рацыя