«З палескага архіва Зофіі Хамянтоўскай»
«З палескага архіва Зофіі Хамянтоўскай» у Нацыянальным гістарычным музеі. У Менску адкрылася выстава палескай фотамастачкі, чыя творчасць прыпала на міжваенны перыяд.
Томаш Адамскі – дырэктар Польскага інстытута ў Менску:
— Сёння мы адкрываем фотавыставу «З палескага архіва Зофіі Хамянтоўскай». Гэта выстава арыгінальных фотаздымкаў Палесся 20-30 гадоў ХХ стагоддзя. Мы рабілі гэты праект разам з фундацыя «Архіў фотаздымкаў» і Гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Выстава праходзіць у межах месяца фатаграфіі ў Менску і таксама прысвечана юбілею 100-годдзя незалежнасці Польшчы.
Фотавыстава Зофіі Хамянтоўскай ужо другая па ліку ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Упершыню яе творы экспанаваліся там у 2011 годзе.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
