За партрэт Касцюшкі берасцейская мастачка атрымала дыплом у Сіднэі
Берасцейская мастачка Наталі Шайён атрымала ганаровы дыплом на міжнародным творчым конкурсе, прысвечаным 200-годдзю з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі.
Спіс пераможцаў быў абвешчаны членамі журы ў Сіднэі. За званне лепшага ў трох катэгорыях змагаліся таленты з розных куткоў свету: Аргенціны, Лівана, Арменіі, Польшчы, Аўстраліі, Беларусі, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Канады, Інданезіі, Ірляндыі, Японіі, Расеі, Тайваня, Украіны, Вялікабрытаніі і ЗША.
Берасцейка адзначылася ў намінацыі «Графіка».
