Загадка Каліноўскага
Дыскусіі апошніх гадоў вакол постаці Каліноўскага сведчаць як пра вялікае значэнне гэтай асобы для беларускай гісторыі, так і пра актуальнасць ягонай справы.
Якім быў Каліноўскі пры жыцці? Ці маюць шанс даследчыкі зразумець чалавека, які загінуў на віленскай шыбеніцы 10 сакавіка 1864 г.? Як фармаваўся міф Каліноўскага, і якую ролю ён адыграў у найноўшай гісторыі Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні спрабуюць даць адказы аўтары зборніка „Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі” (Менск, 2015).
Запрашаем на прэзентацыю кнігі, у якой будуць удзельнічаць гісторыкі Аляксандр Краўцэвіч, Алесь Смалянчук і Аляксандр Радзюк. Прэзентацыя адбудзецца 8 верасня а 18.30 у гарадзенскай галерэі „Крыга”.