Загадкавыя словы беларускай мовы
У менскім выдавецтве “Народная асвета” выйшла з друку цудоўная кніга вядомага беларускага паэта Міколы Чарняўскага “Загадкавыя словы беларускай мовы”.
Кніга гэта адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, настаўнікам, выхавальнікам і ўсім, хто цікавіцца роднай мовай. А складаецца яна з вершаў-загадак з амонімамі – словамі, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні і сэнс.
Загадкі-пазнаванкі Міколы Чарняўскага ў афармленні мастака Валянціна Макаранкі дапамогуць чытачам зрабіць самыя арыгінальныя адкрыцці ў бясконцым і вельмі цікавым свеце слоў роднай беларускай мовы.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
