Захаваць традыцыю ад забыцця
З такім намерам функцыянуе аб’яднанне “Крыніца”. Група дзейнічае з мая 2013 года ў Ліпінах, што ў Гайнаўскім павеце.
Вельмі важнае – радасна і крэатыўна правесці час сярод жыхароў нашага рэгіёна, кажа сустаршыня аб’яднання Яанна Кірылюк:
– Мы хацелі б захоўваць традыцыі нашых продкаў, яднаць усіх людзей. Хацелі б выйсці таксама да старэйшых людзей, якія многае памятаюць, якія маглі б расказаць нам, як гэта было калісьці. Хочам, каб людзі не сядзелі перад тэлевізарамі, а выйшлі з хаты, прыйшлі ды паспявалі з намі, пагулялі, спяклі штосьці добрае.
Дагэтуль аб’яднанне “Крыніца” правяло шэраг кулінарных майстр-класаў, прысвечаных рэгіянальным стравам. А ўжо праз тыдзень, 13 верасня, у Ліпінах адбудзецца мерапрыемства пад назвай “Бульбафэст”.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com