Захаваўся інтэр’ер палаца Пуслоўскіх на фотаздымках пачатку ХХ ст.
У адным з альбомаў кайзераўскага афіцэра Першай сусветнай вайны захаваліся фотаздымкі інтэр’ера палаца Пуслоўскіх у Альбярціне (цяпер мікрараён Слоніма). Гэтыя фотаздымкі пачатку ХХ стагоддзя сёння захоўваюцца ў Беларусі ў прыватных калекцыянераў. Раней яны нідзе не публікаваліся.
Паглядзіце, як выглядалі асобныя пакоі палаца Пуслоўскіх, якія не паспелі абрабаваць і вывезці ў Расею рускія казакі. З Альбярціна з палаца Пуслоўскіх ў Маскву было вывезена 4 з паловай вагоны скарбаў (кнігі, карціны, посуд, музычныя інструменты, шафы, сталы, куфэркі, срэбныя і залатыя вырабы і г.д.), а вярнулася толькі паўвагона. Больш падрабязна Радыё Рацыя пра гэта паведамляла год таму.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя