«Закінутая Беларусь»: самыя незвычайныя закінутыя аб’екты пад Менскам



«Закінутая Беларусь» — гэта праект „Арт сядзібы” пра помнікі архітэктуры, якія чамусьці аказаліся нікому не патрэбныя. Гістарычныя сядзібы, замкі, докі часоў вайны і пахавальні…

Амаль усе яны знаходзяцца на балансе розных дзяржаўных і камерцыйных устаноў. Але іх стан усё адно вельмі сумны.

Гэтым разам праект правядзе нас па самых незвычайных славутасцях, якія знаходзяцца недалёка да Менска. У праграме – слаламны канал у Ждановічах, перакуленая агнявая кропка каля Заслаўя, млын у Шайках.