Заключны беларускі акорд фестывалю «Напрамак Усход 2023» – спектакль «Святло ў цемры»
Беларусы ў Беластоку завяршылі тэатральны фестываль «Напрамак Усход 2023». Як апошні акорд – прэм’ерны паказ спектакля «Святло ў цемры», які падрыхтавала незалежная група «Тутэйшы тэатр». Акцёры працавалі ў Беластоку пры падтрымцы і супольна з фундацыяй «Тутака». Для рэалізацыі абралі цяжкую беларускую тэму: пра «ноч расстраляных паэтаў» ды рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі у 30-ых гадах мінулага стагоддзя.
Ацэньвае першы паказ рэжысёр Андрэй Саўчанка:
– У мяне ёсць свае крытычныя заўвагі да сябе і да нашай групы, якія мы бяром у працоўны момант. Ёсць вельмі прыемнае адчуванне ад беластоцкай публікі. Прыйшлі, загаварылі, сказалі добрыя словы. Цікава было іх слухаць падчас спектаклю, як яны дыхаюць, дзе там хтосьці пачынае плакаць. І гэта перадавалася акторам, я мяркую. Таму ёсць адчуванне праробленай працы, атрыманне нейкага выніку, але не канчатковага. І працы яшчэ наперадзе шмат.
На фестывалі «Напрамак Усход» адбылася прэм’ера, наперадзе яшчэ некалькі паказаў напрыканцы кастрычніка, і між іншым на фестывалі «Бардаўская восень», які традыцыйна праходзіць на Падляшшы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя