„Залаты апостраф” цяпер можна атрымліваць некалькі разоў



“Дзеяслоў” абвесціў намінантаў сваёй прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы». У сёлетняй прэміі з’явіліся некаторыя змены, – кажа галоўны рэдактар “Дзеяслова” Барыс Пятровіч:

– Летась мы сказалі пра тое, што адмаўляемся ад нашай папярэдняй ідэі, што прэмію павінен атрымліваць прэтэндэнт толькі адзін раз. Мы вырашылі, што нашу прэмію можна атрымаць не адзін раз, а некалькі разоў, і таму ў сёлетнім спісе ёсць пісьменнікі, якія ўжо атрымлівалі прэмію, і вось гэта будзе тое новае, што з’явілася ў прэміі “Залаты апостраф”.

Сярод сёлетніх намінантаў на прэмію “Залаты апостраф” ёсць і прадстаўнік Беласточчыны – Андрэй Сцепанюк. Ён працуе дырэктарам агульнаадукацыйнага беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя