Заняткі „Мовы Нанова” прысвяцілі Тадэвушу Касцюшку
Дзень народзінаў Нацыянальнага героя Польшчы, Беларусі ды Амерыкі адзначылі ў Берасці. Тут адбыліся чарговыя заняткі ў межах курсаў “Мова Нанова”, якія былі прысвечаныя постаці Тадэвушка Касцюшкі.
Галоўным госцем стаў краязнаўца і філатэліст Ігар Федасенка, ён распавёў падрабязней, з якой нагодай і з чым прыйшоў да гасцей адукацыйнага мерапрыемства:
– Прапанавалі мне выступіць на курсах “Мова Нанова” ў дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі 4-га лютага, паколькі я калекцыянер тэматыкі Касцюшкі. Дарэчы, выдатная арганізацыя, прынялі мяне тут паважна. Слухалі з цікаўнасцю. Для мяне гэта шыкоўная магчымасць паказаць сваю калекцыю хаця б адзінкам, бо калі ляжыць гэта дома, то гэта не зусім цікава. А калі паказаць і расказаць камусьці, то гэта больш цікавей.
Заняткі “Мова Нанова” ў Берасці ладзяцца раз на тыдзень. Месца правядзення — “Абрыс клуб”, што месціцца на перакрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце