Запачаткаваная серыя выданняў «Беларуская турэмная літаратура»
У Менску прайшла прэзентацыя кніг былых палітвязняў Змітра Дразда „Бунт батанікаў” і Ігара Аліневіча „Еду ў Магадан”, напісаных у час знаходжання за кратамі.
Гэтыя выданні заклалі пачатак серыі „Беларуская турэмная літаратура”, якую стварыў Праваабаронцы цэнтр „Вясна”.
Кажа праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі:
— Тэма актуальная для беларускай літаратуры на сённяшні дзень. Пра месцы зняволення пішуць і вядомыя пісьменнікі, такія як Уладзімір Някляеў, літаратуразнаўцы, як Аляксандр Фядута. Гэта адначасова і літаратурная з’ява і з’ява, якая характарызуе гэты час і дае яму пэўныя ацэнкі, я сказаў бы пэўны прысуд для той сістэмы, у якой мы зараз існуём.
Праваабаронцы адзначаюць, што гэтыя выданні, апроч мастацкай вартасці нясуць у сабе важныя сведчанні пра ўмовы ўтрымання вязняў ды працу пенітыцыярнай сістэмы, закрытай ад вачэй грамадскасці.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Менск