Заснавальнік Музея малой айчыны ў Студзіводах



14 жніўня спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа, заснавальніка Музея малой айчыны ў Студзіводах на Бельшчыне, дзеяча беларускай культуры ў Польшчы Дарафея Фіёніка.

Дарафей Фіёнік скончыў сельгастэхнікум і Вышэйшую праваслаўную семінарыю.

Выкладаў катэхізіс у Бельску Падляскім, дзейнічаў у Брацтве праваслаўнае моладзі, у якім праводзіў рэканструкцыю спаленай у час Другой сусветнай вайны царквы XVIII стагоддзя. У 1993 заснаваў Музей малой айчыны ў Студзіводах каля Бельска Падляскага.

З 2004 года арганізоўвае фестываль „Там па майскай расе” ў Бельску і ваколіцах.

У 2002—2010 гадах Дарафей Фіёнік быў сябрам Рады горада Бельска Падляскага. Займаецца сельскай гаспадаркай. Жыве ў Студзіводах.

З 1990-х гадоў Дарафей Фіёнік займаецца гісторыяй, краязнаўствам і этнаграфіяй Бельскай зямлі. Напісаў і выдаў шмат кніг, заснаваў і рэдагуе штоквартальнік „Бельскі гасцінец”, друкуецца таксама ў беларускіх і польскіх выданнях. Не раз станавіўся пераможцам розных конкурсаў, узнагароджваўся прэміямі.

Шчыра віншуем спадара Дарафея з днём нараджэння. Жадаем яму сямейнага дабрабыту, творчых поспехаў і адкрыццяў, а таксама здароўя і натхнення.

Беларускае Радыё Рацыя