Заспявай на „Арт Сядзібе”



З нагоды старту новага сезону конкурса арганізатары ладзяць сустрэчу-прэзентацыю. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ва ўдзеле, а таксама аматары беларускай сучаснай музыкі і паэзіі. На сустрэчы можна будзе пазнаёміцца і задаць пытанні арганізатарам ды стваральнікам „Заспявай” і фонду „Вяртанне”, пачуць вершы паэта і ўладальніка прэміі „Дэбют” Міхаіла Бараноўскага, ужывую паслухаць песні мінулагодніх пераможцаў конкурсу – гурт „Хеліос” – ды даведацца, як конкурс паўплываў на іх творчае жыццё.

Напрыканцы, адбудзецца прэзентацыя іх новага кліпа – гэта прыз за перамогу ў конкурсе.

Мерапрыемства адбудзецца 20 верасня а 19-й гадзіне на  „Арт-сядзібе” (Машэрава,18).

Конкурс маладых выканаўцаў „Заспявай” праводзіцца з 2014 года. Яго пераможцамі ў розныя гады станавіліся гурт Naviband, Віталь Варанко, Leibonik, Pauline, а ў журы ўваходзілі Лявон Вольскі, Валерый Дайнека, Ігар Варашкевіч, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў, Таццяна Заміроўская і іншыя. 

Беларускае Радыё Рацыя