Эдуарда Акуліна выпусцілі, справу накіравалі на перагляд



Сёньня, 27 кастрычніка, Эдуарда Акуліна выпусцілі з Акрэсціна. Справу накіравалі на перагляд. 

Вядомы беларускі паэт і бард Эдуард Акулін быў затрыманы раніцай 26 кастрычніка. Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага цэнтру „Вясна” са спасылкай на яго родных.

 

Па словах родных, Акулін стаяў у ланцугу салідарнасці ў менскім мікрараёне Малінаўка. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе. Працаваў педагогам, загадчыкам філіялам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў», намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Беларусі. Цяпер – галоўны рэдактар ​​літаратурна-мастацкага часопіса „Верасень”.

Раней, 21 кастрычніка, быў затрыманы паэт Дзмітрый Строцаў, які пазней быў асуджаны на 13 сутак.

news.tut.by